Поможем детям вместе!!!

На Маларыцкім кансервавагароднінасушыльным камбінаце ўпершыню прайшла дабрачынная акцыя “Скрынка смеласці” для дзяцей, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні і рэабілітацыі ва ўстановах аховы здароўя краіны.

Падчас правядзення акцыі больш за 100 работнікаў прад­прыемства за сімвалічны кошт маглі на выбар набыць адну ці некалькі беласнежных гіпсавых эка-фігурак для дзіцячай творчасці, вырабленых сацыяльнай майстэрняй “Нашы майстры”,  падпісаць іх і пакласці ў “Скрынку смеласці”. На думку спецыялістаў,  хворае дзіця,заняўшыся творчасцю, забывае пра ўсё непрыемнае. Гэта дае яму магчымасць паверыць у свае сілы,  спрыяе паляпшэнню стану і больш хуткаму выздараўленню. Адна гіпсавая фігурка – гэта адна ўсмешка.

Усе сродкі,  атрыманыя падчас правядзення мерапрыемства, пойдуць на развіццё  сацыяльнай майстэрні для вырабу новых гіпсавых фігурак, а напоўненыя “Скрынкі сме­ласці” з Маларыты будуць перададзены ў адну з дзіцячых устаноў аховы здароўя Брэста.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


renault.niko.ua

www.velomarket.org.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!