Старшакласнікі СШ №2 працавалі ў вытворчай брыгадзе (Маларыта)

Многія старшакласнікі СШ №2 г.Маларыта ўдала спалучаюць адпачынак і працу. У чэрвені яны наведвалі лагер  працы і адпачынку, на базе якога ажыццяўляўся другасны занятак вучнёўскай моладзі па лініі ўпраўлення па працы, занятасці і  сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама.

У вытворчай брыгадзе працавала 19 чалавек ва ўзросце 14-16 гадоў — было арганізавана дзве групы. Дзяўчаты-швачкі працавалі пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены Грыцэвіч. Астатнія займаліся доб­раўпарадкаваннем пры­школьнай тэрыторыі разам з настаўнікам Валянцінай Гойка. У канцы лагернай змены кожны вучань вытворчай брыгады атрымаў сваю заработную плату.

Сёлета за час работы швей­най вучнёўскай бры­гады дзяўчаты пашылі 60 камплектаў пасцельнай бя­лізны для групы падоўжанага дня сваёй навучальнай установы адукацыі. Тканіна для камплектаў была набыта за грашовыя сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці. Акрамя таго, дзяўчаты займаліся пашывам сувенірнай прадукцыі.

Усе дзяўчаты, якія наведвалі швейную брыгаду, працавалі добрасумленна, адказна і старанна. Аднак сярод іх можна ўсё ж такі назваць лепшых юных швачак. Гэта дзесяцікласніцы Анастасія Галавей, Карына Тарноўская, Дзіна Струнец і Ганна Біцюк.

— У першы дзень да работы я прыступала з нейкім асаблівым хваляваннем,  —  кажа Анастасія Галавей. – Адчувала адказнасць, імкнулася прымяніць на практыцы веды, набытыя падчас урокаў абслуговай працы. З задавальненнем шыла навалачкі, прасціны… Усе неабходныя “вытворчыя” аперацыі засвоіла лёгка. Калі часам нешта не зусім атрымлівалася, то на дапамогу прыходзіла настаўніца. Цяпер прыемна бачыць “прыгожыя” вынікі працы. А набыты “швейны” вопыт яшчэ, магчыма, спатрэбіцца ў жыцці.

Першую зарплату дзяўчаты плануюць выкарыстаць па рознаму. Напрыклад, Карына Тарноўская хоча купіць на заробленыя грошы падарунак да дня нараджэння сваёй мамы,  Дзіна Струнец думае набыць неабходныя канцылярскія тавары да новага навучальнага года, Ганна Біцюк збірае грошы ў скарбонку на новы мабільны тэлефон, Анастасія Галавей вырашыла, што аддасць іх маме.

Дзяўчаты ніколькі  не шкадуюць, што частку летніх канікулаў правялі ў школьнай швейнай майстэрні.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


blue ice packs

http://best-cooler.reviews

https://babyforyou.org/en/how-much-prices-for-all-surrogacy-procedures/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!