Дзве перамогі ФК «Дынама-Маларыта». Да заканчэння другога круга яшчэ чатыры гульні (Маларыцкі раён)

Сямнаццатага жніўня стартаваў другі круг чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе сярод аматараў. У Заходняй зоне гонар Маларытчыны працягвае абараняць каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»”. Нагадаем, што ў выніковай турнірнай табліцы пасля першага круга каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»” замацавалася на другім месцы.

Першая гульня (восьмы тур) на выездзе прынесла маларытчанам перамогу. Нашы футбалісты ў Жабінцы выйгралі ў каманды ЛФК “Расток” з лікам 4:2. Дваццаць чацвёртага жніўня каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»” на сваім полі сустракалася з камандай ФК “Рух-2” (Брэст) і выйграла з лікам 7:2. Галы ў вароты сапернікаў забілі Аляксандр Галавач (тры галы),  Іван Шулькевіч (два галы), Андрэй Шэлудзько (адзін гол) і  Андрэй Карасёў (з пенальці).

Да канца другога круга  нашы футбалісты правядуць яшчэ 4 гульні з камандамі “Брэстжылбуд” (ХІ тур, па дамоўленасці гульня пройдзе 7 ці 8 верасня), “ААТ «Камароўка»” (Тамашоўка, ХІІ тур, 14 ці 15 верасня), “Ніва” (Камянецкі раён, ХІІІ тур, 21 ці 22 верасня), “Юнацтва” (Драгічынскі раён, ХІV тур, 28 ці 29 верасня).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!