В Маларыцкім раёне падчас палявых пошукавых работ знойдзены астаткі чатырох чырвонаармейцаў

Вайна заканчваецца толькі тады, калі пахаваны яе апошні салдат. Аднак на Маларыцкай зямлі яшчэ ёсць невядомыя магілы, пахаванні тых, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Нядаўна яна зноў напомніла пра сябе.  На гэты раз рэха яе адгукнулася ў лясным масіве за 1,6 кіламетра на паўднёвы захад ад вёскі Карпін. Тут ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзілі палявыя пошукавыя работы на месцы баёў 75-ай стралковай дывізіі.

— Спецыялісты знайшлі тры гранаты часоў Другой сусветнай вайны, астанкі чатырох чырвонаармейцаў, медальён, манету… — паведаміў газеце «» ваенны камісар Ма­ларыцкага раёна Аляк­сандр Праўдзін. – Астанкі салдат накіраваны на экс­пертызу, медальён — на апа­знанне, і, магчыма, будзе ўстаноўлена імя за­гінуўшага чырво­на­армей-ца. Пазней астанкі салдат бу­­дуць перазахаваны на Кургане Славы ля могілак вёскі Хаціслаў. Знойдзеныя боепрыпасы былі зніш­чаны тут жа сапёрна-піра­тэхнічнай групай з в/ч 92616 Брэста.

Магчыма, раскопкі  ля вёскі Карпін і не праводзіліся б, каб не намаганні атрада “Вернутыя імёны” (кіраўнік Пётр Піцко), які дзейнічае пры Брэсцкай гарадской арганізацыіі грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Яго прадстаўнікі сабралі не­абходныя звесткі пра тое, дзе мог праходзіць бой, ці ёсць пахаванні. Ін­фар­мацыю затым накі­равалі ў Міністэрства аба­ро­ны. Далей да справы падключыўся 52-і асобны пошукавы батальён.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота з архіва ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна

Поделиться:
  • 3
  • 19
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!